Набор у школу юрыдычных кансультантаў/к па працоўных правах моладзі
Youth Labour Rights аб'яўляе набор на школу юрыдычных кансультантаў па працоўных правах моладзі з асаблівай увагай да тэмы размеркавання выпускнікоў навучальных устаноў. Навучанне ў школе бясплатнае. Транспартныя выдаткі аплачваюцца ўдзельнікамі самастойна. Прыняць удзел у навучанні могуць студэнты/кі і выпускнікі/цы да 26 гадоў. Наяўнасць юрыдычнай і сумежнай адукацыі, а таксама вопыту валанцёрскай дзейнасці будзе перавагай пры адборы. Заяўку на ўдзел можна падаць па спасылцы да 17 верасня. Пацверджанне ўдзелу будзе накіравана не пазней за 25 верасня.
Школа ўяўляе сабой 9 месячную праграму, якая будзе складацца з: 7 вочных сустрэч у Мінску аб заканадаўстве ў галіне працоўных правоў, размеркаванні выпускнікоў, камунікацыях з дзяржаўнымі органамі, правах чалавека. 9 вебінараў па тэмах асабістага і прафесійнага развіцця. Практычнай працы ў юрыдычнай клініцы арганізацыі з другога месяца навучання.
Школа кансультантаў/к - гэта магчымасць не толькі глыбей разабрацца ў заяўленых тэмах, але і павысіць свае прафесійныя навыкі, развіцца як спецыяліст/ка і асоба. Абавязковай умовай удзелу з'яўляецца прысутнасць на ўсіх вочных сустрэчах і ўдзел у штомесячных вебінарах. Першая вочная сустрэча пройдзе 30 верасня.
На працягу школы будзе працаваць рэйтынгавая сістэма ацэнкі. Самыя паспяховыя вучні змогуць наведаць дадатковыя мерапрыемствы ў рэгіёнах і паспрабаваць свае сілы ў якасці кансультантаў мерапрыемстваў, а таксама магчымасць далучыцца да каманды Youth Labour Rights ў якасці спецыяліста\юрыста юрыдычнай клінікі.
Крыніца: drive.google.com