Набор у Школу медыяменеджмента

Сёлета заняткі Школы пройдуць у Віцебску і Брэсце. Заявіцца на ўдзел у курсе могуць прадстаўнікі СМІ, іншых медыяпраектаў (у тым ліку медыяпраектаў грамадскіх ініцыятываў), скіраваных на асвятленне важных грамадскіх пытанняў). Перавагу пры адборы будуць мець прадстаўнікі рэгіянальных выданняў. Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 1 жніўня 2018.

 

За 5 месяцаў навучання удзельнікі і ўдзельніцы Школы паглыбяць свае веды і ўменні ў галіне стратэгічнага планавання, кіравання кантэнтам, арганізацыі працы рэдакцыі, навучацца працаваць з вэб-аналітыкай і SEO, распрацуюць уласную бізнес-канцэпцыю развіцця медыяпраекта, засвояць розныя інструманты манетызацыі.

Праграма Школы распрацаваная прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”, установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, Магістэрскай праграмы па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэту (Львоў) і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ё. Раў пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

Графік правядзення трэнінгаў:

  • 7-9 верасня
  • 5-7 кастрычніка
  • 2-4 лістапада
  • 30 лістапада – 2 снежня.


Трэнерская каманда Школы складаецца з дасведчаных медыяменеджэраў-практыкаў з Беларусі і Славакіі, якія прайшлі грунтоўную падрыхтоўку па выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, а таксама па дыстанцыйным навучанні асновам медыяменеджмента.

Звярніце ўвагу, што гэта курс для медыяменеджэраў (заснавальнікаў, галоўных рэдактароў, намеснікаў галоўных рэдактароў, кіраўнікоў аддзелаў і іншых асобаў, якія маюць кім кіраваць у межах свайго выдання). Заяўкі ад журналістаў, студэнтаў і іншых асобаў, якія на момант падачы заявак не займаюць кіруючых пасад, разглядацца не будуць.

Крыніца: 3sektar.by