Набор у Школу маладога пісьменніка (2014-2015)
сер, 2014-10-08 11:05
Школа маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў ажыццяўляе набор на 2014-2015 навучальны год.
Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, таму сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплом афіцыйных навучальных устаноў. У праграму навучання ўваходзяць наступныя прадметы: тэорыя літаратуры, замежная і беларуская літаратура, практычныя заняткі па прозе.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост да 25 гадоў;
- напісанне уласнага празаічнага мастацкага тэксту (аб’ём да 5-ці старонак),
- напісанне матывацыйнага ліста з адказам на пытанне, чаму ёсць жаданне вучыцца ў пісьменніцкай школе.
Прозу і матывацыйны ліст неабходна даслаць разам у адным файле Word фармата .doc (на першай старонцы трэба пазначыць імя і прозвішча, паштовы адрас, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона). Заяўку неабходна даслаць да 26 кастрычніка 2014 года на e-mail: [email protected] (з пазнакай тэмы ліста "Школа").
Паводле Generation.by.