Набор у Школу маладога лідара (Мінск)
пят, 2015-11-13 09:39
Крэатыўна-інавацыйны цэнтр (Мінск) запрашае ўсіх ахвотных у Школу маладога лідара. Навучэнцы атрымаюць веды, якія дапамогуць злучыць гуманітарныя і тэхнічныя дысцыпліны, больш эфектыўна кіраваць уласным жыццём.
Праграма навучання складаецца з 9-ці заняткаў, якія будуць праходзіць 3 разы на тыдзень - з 17.00 да 18.30 па панядзелках, серадох і пятніцах - у форме семінараў і трэнінгаў па адрасе: Мінск, вул. Ціміразева, 9а.
Выкладчыкі мусяць заахвоціць навучэнцаў да працы ў сферы кіравання і бізнесу.
Навучанне ў школе бясплатнае. Запіс ажыццяўляецца па тэл.: (029) 279 13 44 (Таццяна), альбо праз е-мэйл: [email protected].
Пачатак заняткаў - 16 лістапада 2015 года а 17-й гадзіне.
Паводле: Adukacyja.info