Набор у школу фотарэпарцёра ў Гародні
Школа фотарэпарцёра пры "Студыі карысных кампетэнцый" у Гародні прапануе атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне рэпартажнай і дакументальнай фатаграфіі.
Выпускнікі атрымаюць неабходныя веды і навыкі для творчага і прафесійнага развіцця, працы ў медыя.
Праграма курсу ўключае наступныя тэмы: асновы сучаснага рэпартажу, этыка, аналіз інфармацыі, пошук актуальных тэмаў, навыкі візуальнага аповеду, праектнае мысленне, падрыхтоўка да здымачнага працэсу (збор інфармацыі, планаванне, усталяванне кантактаў), адбор і рэдагаванне матэрыялу, будаванне фотагісторыі.
Курс прадугледжвае практычныя заняткі і выкананне ўласных праектаў.
Праграма курсу:
- знаёмства з групай, прагляд і абмеркаванне партфоліа,
- фотарэпартаж і фотагісторыя,
- камеры і аб'ектывы, неабходныя фотарэпарцёру,
- асноўныя этапы працы над фотагісторыяй,
- ключавы кадр фотагісторыі,
- праца ў рэальных умовах: выкарыстанне тэхнікі, камунікабельнасць, тактоўнасць, акторскае майстэрства, увага да дэталяў,
- прастора кадру,
- святло і колер,
- падрыхтоўка фотагісторый у фармаце мульцімедыя,
- будаванне фотагісторый: адбор, рэдагаванне,
- практычны занятак,
- прэзентацыя і абмеркаванне фотагісторый і рэпартажаў, падрыхтаваных удзельнікамі.
Вядоўца курсу - Аляксандр Саенка, пераможца фотаконкурсаў "Belarus Press Photo", удзельнік праекту "BY NOW".
Курс разлічаны на 6 тыдняў (11 заняткаў і трэнінг). Кошт навучання - 800 тыс. бел. рублёў. Заняткі будуць праходзіць па панядзелках і чацвяргах па адрасе: Гродна, вул. Ціміразева, 10/1. Пачатак у 19.00. Курс пачынаецца 16 лютага.
Запіс на курс ажыццяўляецца да 14 лютага 2015 года па тэл.: (029) 284 77 99, альбо праз е-мэйл: [email protected]. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся па тэл: (029) 284 77 99.
Паводле EduStudio-Hrodna.