Набор у Школу экалагічнага актывіста (Беларусь)
Каманда Школы экалагічнага актывіста (Беларусь) ладзіць набор навучэнцаў і прапануе ўдзел у адмысловых трэнінгах, якія пройдуць:
- у Баранавічах - з 16 па 17 красавіка;
- у Брэсце - з 23 па 24 красавіка;
- у Гродна - з 30 красавіка па 1 траўня;
- у Мінску - з 23 па 24 красавіка і з 7 па 8 траўня.
Тэмы трэнінгаў: экалагічны след, экалагічны лад жыцця, "зялёны" рух у Беларусі, паразуменне паміж эка-актывістамі і грамадствам і г.д.
Заняткі ладзяцца падчас уікэндаў за горадам.
Удзел у 2-дзённых трэнінгах бясплатны.
Анлайн-запіс на трэнінг у Баранавічах ажыццяўляецца да 9 красавіка, у Брэсце і Мінску - да 11 красавіка, у Гродна - да 16 красавіка. Поўную інфармацыю пра Школу экалагічнага актывіста можна знайсці на гэтай старонцы. Даведкі па тэл.: (029) 121 01 07 (спадарыня Надзея Куляшова).
Паводле EcoSchool.by.