Набор у школу анлайн-актывізму
Школа будзе цікавая для ўсіх, хто хоча нешта змяніць у сваім горадзе: адкрыць інклюзіўную школу, адрэстаўраваць парк ці проста паставіць ліхтар у цёмным двары. Удзел бясплатны. Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пакрываюць выдаткі на пражыванне і праезд (па ўзгадненні). Падаць заяўку на ўдзел можна анлайн да 29 лістапада 2018.
Школа анлайн-актывізму - некамерцыйная ініцыятыва, накіраваная на развіццё анлайн-актывізму ў рэгіёнах Беларусі ў супрацоўніцтве Next Stop - New Life, #МотолькоПомоги і незалежных экспертаў і экспертак па правядзенні адвакацыі і працы з анлайн-інструментамі.
На працягу двух дзён удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца аб тым, як:
- структураваць і апісаць сваю праблему;
- сабраць каманду і сродкі для рэалізацыі праектаў;
- прасоўваць праекты на інтэрнэт-пляцоўках;
- весці камунікацыю з чыноўнікамі і бізнесмэнамі.
У рамках Школы плануецца арганізаваць групы па 15 чалавек у чатырох гарадах:
- 5-6 снежня, Мінск;
- 22-23 снежня, Орша;
- 12-13 студзеня, Маладзечна;
- 16-17 лютага, Баранавічы.
Эксперты і эксперткі школы
- Андрэй Стрыжак - грамадзянскі актывіст, праваабаронца, валанцёр, актывіст РЭП.
- Антон Матолька - гарадскі актывіст, блогер, фатограф.
- Рамуальда Юхневіч - грамадзянская актывістка, спецыялістка ў галіне SMM, краудфандынга і камунікацый.
Крыніца: nsnl.by