Набор у праграму «Тбілісі Шелтер Сіці»

Праграма «Тбілісі Шелтер Сіці» накіравана на стварэнне ўмоў для прафесійнага развіцця і псіхалагічнага аднаўлення праваабаронцаў, а таксама заклікана знізіць рызыкі і дапамагчы праваабаронцам пакінуць на некаторы час небяспечнае асяроддзе. Праграма разлічана на прадастаўленне 3-месячнага курсу, на працягу якога праваабаронца забяспечваецца жыллём, атрымліваюць магчымасці для адукацыі і развіцця навыкаў, набываюць новыя прафесійныя кантакты, у выпадку неабходнасці, яму/ёй прадастаўляецца псіхалагічная і медыцынская дапамога.

Як узяць удзел. Каб прыняць удзел у заездзе, які пачынаецца зімой 2020, запоўніце аплікацыйную форму і дашліце на электронную пошту [email protected] да 1 снежня 2019. Няпоўныя заяўкі разглядацца не будуць. Каб атрымаць больш інфармацыі, звяртайцеся: [email protected]// 99 555 543 0046. Адабраныя кандыдаты/кі будуць праінфармаваныя да 25 снежня 2019 года.

Праграма ўключае такія кампаненты:

 

  • Трэнінгі: бяспека, адвакацыя, напісанне праектаў, міжнародныя інструменты абароны правоў чалавека і тд;
  • Абмен вопытам з грузінскімі НДА;
  • Развіццё навыкаў: урокі ваджэння, курсы англійскай мовы;
  • Публічныя выступленні, інтэрв'ю, зносіны з калегамі з іншых краін рэгіёну і краін ЕС;
  • Пасля заканчэння праграмы мяркуецца, што ўдзельнікі/цы змогуць вярнуцца ў сваю краіну і працягнуць працу.


Хто можа ўдзельнічаць у праграме:

  • Заяўкі прымаюцца ад праваабаронцаў у шырокім сэнсе тэрміна (у тым ліку, актывістаў/к, супрацоўнікаў/ц грамадскіх арганізацый, адвакатаў, журналістаў/к, дзеячаў культуры, даследчыкаў/ц і выкладчыкаў/ц, чыя прафесійная дзейнасць звязана з правамі чалавека).
  • Знаходжанне праваабаронцы ў Шелтер павінна дапамагчы пераадолець рызыкі,
  • Прадухіліць прафесійнае выгаранне і траўматызацыю.


Крыніца: truth-hounds.org