Набор у моладзевую арганізацыю AIESEC
Беларускі офіс моладзевай некамерцыйнай грамадскай арганізацыі AIESEC абвяшчае набор удзельнікаў праграмы 'Team member'. Мэта праграмы - развіццё лідэрскіх якасцяў, навыкаў дзелавых перамоваў, удасканаленне валодання ангельскай мовай. Курс скіраваны на засваенне навыкаў прэзентацый, размеркавання асабістага часу для рэалізацыі праектаў.
Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць на ангельскай мове анлай-анкету да 5 кастрычніка 2014 года. Дадатковыя пытанні па змовах праграмы неабходна накіроўваць на электронную скрыню [email protected].
Арганізацыя AIESEC аб'ядноўвае 86 000 маладых людзей з 124 краін свету і супрацоўнічае з больш чым з 2400 універсітэтамі. Каля 24 000 сяброў арганізацыі прымаюць удзел у міжнародных праграмах стажыровак па ўсім свеце.
Паводле ampby.org