Набор у Беларускі Калегіюм 2015-2016
чцв, 2015-10-01 10:09
Беларускі Калегіюм ладзіць набор на дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
- Еўразвяз: палітыка, грамадства, культура,
- журналістыка.
Навучанне бясплатнае. Сертыфікат Беларускага Калегіюма не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучальныя праграмы не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.
Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо выпускнікі (у выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў). Пачатак навучання - канец кастрычніка 2015 года.
Набор кандыдатаў ладзіцца па выніках сумоўя. Каб запісацца на сумоўе, неабходна запоўніць анлайн-анкету.
Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя пра набор у Беларускі Калегіюм - на гэтай старонцы.
Паводле Generation.by.