Набор у беларуска-нямецкую праграму падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў
пан, 2018-02-26 14:11
З 2006 года ў Беларусі функцыянуе Сумесная беларуска-нямецкая праграма падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў, нацэленая на абмен вопытам і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кіруючых работнікаў, а таксама ўстанаўленне ўзаемавыгадных эканамічных адносін паміж нямецкімі і беларускімі прадпрыемствамі. З 2006 па 2017 год у рамках праекта ўжо прайшлі падрыхтоўку больш за 440 менеджэраў, якія прадстаўляюць беларускія прадпрыемствы розных формаў уласнасці. Выдаткі аплачваюцца арганізатарамі, апошні срок падачы заявак - 25 красавіка.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- кіраўнічая пазіцыя на беларускім прадпрыемстве любой формы ўласнасці;
- паўнамоцтвы весці перамовы
- веданне гутарковай англійскай мовы (для груп з англійскай мовай);
- нацэленасць на ўсталяванне дзелавых кантактаў з нямецкімі прадпрыемствамі для рэалізацыі сумесных бізнес-праектаў.
Змест праграмы:
- Падрыхтоўчы этап - уводны курс у Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ (6-дзённы 36-гадзінны семінар), які ўключае ў сябе тэмы па арганізацыі і вядзенню сумеснага бізнесу з нямецкімі партнёрамі.
- Навучальны план павышэння кваліфікацыі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па тэме «Развіццё беларуска-нямецкага эканамічнага супрацоўніцтва».
- Стажыроўка ў Германіі працягласцю 25 дзён у адукацыйным цэнтры ў Германіі. Удзельнікі праходзяць курс трэнінгаў па такіх тэмах, як крос-культурны менеджмент, тэхнікі вядзення перамоваў, вядзенне бізнесу з нямецкімі партнёрамі, міжнародны праектны менеджмент.
Крыніца: sbmt.bsu.by