Набор у «Акадэмію талерантнасці» (Мюнхен, Германія)
чцв, 2019-07-04 07:50
«Акадэміі талерантнасці» (1-8 верасня 2019, Мюнхен і прыгарад Мюнхена) - праект аб развіцці міжкультурнага дыялогу і барацьбе з нецярпімасцю. Калі Вы неабыякавыя да іншых, працуеце з моладдзю і любіце тварыць і ствараць, то гэты праект абавязкова для Вас. Працоўная мова праекта: руская. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі. Для ўдзелу трэба запоўніць рэгістрацыйную форму анлайн да 14 ліпеня 2019 г.
Падчас «Акадэміі талерантнасці» у вас будзе магчымасць:
- пазнаёміцца з крэатыўнымі методыкамі работы па тэме «дыскрымінацыя»;
- наведаць розныя творчыя майстар-класы, нянудныя семінары, лекцыі і дыскусіі;
- даведацца аб розных прычынах, відах і вымярэннях дыскрымінацыі і няроўнасці ў сучасным свеце;
- паўдзельнічаць у цікавай экскурсійнай праграме і набыць новых сяброў.
Крыніца: facebook.com/