Набор у Акадэмію студэнцкага лідарства (Беларусь)

Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў (Беларусь) запрашае студэнтаў 1-3 курсаў у Акадэмію студэнцкага лідарства.

Навучанне пройдзе са снежня 2016 па травень 2017 года. Праграма ўключае семінары па тэме студэнцкага руху і вышэйшай адукацыі, правах чалавека, праектным менеджменце, кіраванні рызыкамі і планаванні дзеянняў па вырашэнні праблем ва ўніверсітэце, па публічных прамовах і перамовах з адміністрацыяй, інфармацыйнай бяспецы, smm, інш.

Прадугледжаны навучальны візіт для знаёмства з еўрапейскімі арганізацыямі студэнцкага самакіравання і грамадзянскай супольнасці, а таксама рэалізацыя ўласнага праекта.

Набор у Акадэмію ажыццяўляецца на 4 факультэты: "Правы студэнтаў", "Якасць адукацыі", "Судэнцкае самакіраванне", "Публічныя кампаніі".

Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў прапануе 20 стыпендый навучэнцам Акадэміі.

Кандыдаты на ўдзел мусяць запоўніць анлайн-анкету, прайсці сумоўе. Прэзентацыі навучальнай праграммы пройдуць 4 і 11 снежня 2016 года. Каб запісацца на прэзентацыі, калі ласка, націсніце сюды. Падрабязнасці тут.

 

Паводле StudAcademy.by