Набор у Акадэмію рэгіянальнага развіцця
сер, 2018-03-14 10:41
Падрыхтаваць сваіх трэнераў, палепшыць кваліфікацыю ў кіраванні арганізацыяй і кіраванні праектамі, навучыцца планаваць і рэалізоўваць медыйныя спецпраекты і кампаніі і ўсё гэта - на карысць малой радзімы! Скарыстайся магчымасцю ўзяць удзел у комплекснай адукацыйнай праграме, распрацаванай рэгіянальнымі грамадскімі арганізацыямі для такіх жа рэгіянальных арганізацый. Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка.
Каго запрашаюць у Акадэмію рэгіянальнага развіцця:
Тых, хто займаецца нефармальнай адукацыяй, піша пра тое, што адбываецца ў яго мясцовасці, стварае праекты, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця сваіх землякоў і на развіццё свайго рэгіёну.
З чаго складаецца праграма:
- Трэнінг для трэнераў. Адабраная каманда трэнераў пройдзе грунтоўнае навучанне па асноўных аспектах трэнерскага майстэрства, распрацуе праграму кожнай з трох Акадэмій і правядзе трэнінгі ў рамках Акадэмій, карыстаючыся падтрымкай вопытных трэнераў-ментараў.
- Рэгіянальная Акадэмія Адукатар. Гэта курс, адрасаваны тым, хто займаецца або плануе займацца адукацыйнымі праграмамі для жыхароў розных узростаў у сваёй мясцовасці. Курс складаецца з двух трэнінгаў і выканання дыстанцыйных заданняў у перапынку паміж імі. Падчас курсу ўдзельнікі пазнаёмяцца з рознымі падыходамі да планавання дызайну адукацыйных праграм, вызначэння іх мэтаў і задач з улікам патрэбаў мэтавых груп, структуравання зместу, а таксама з рознымі інтэрактыўнымі метадамі навучання і спосабамі ацэнкі эфектыўнасці навучання.Удзельнікі і ўдзельніцы распрацуюць уласныя адукацыйныя праграмы, якія будуць сфакусаваныя на пытаннях рэгіянальнага развіцця, развіцця мясцовых ініцыятыў, паляпшэння якасці жыцця жыхароў рэгіёну.
- Рэгіянальная Акадэмія Першых. Да ўдзелу ў гэтым курсе запрашаем у першую чаргу лідараў мясцовых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.
- Рэгіянальная МедыяАкадэмія. Удзельнікамі і ўдзельніцамі гэтага курса стануць рэдактары і журналісты мясцовых сайтаў і блогаў, якія пішуць пра жыццё свайго рэгіёну.
- Форум інавацыйных ідэй у карысць рэгіянальнага развіцця. Форум збярэ лепшых выпускнікоў Акадэміі рэгіянальнага развіцця, прадстаўнікоў уплывовых грамадскіх і міжнародных арганізацый, журналістаў.
Крыніца: edustudio.by