Набор спікераў сесіі Генасамблеіі ААН па змяненні клімату (Нью-Ёрк)
Служба сувязі з няўрадавымі арганізацыямі ААН шукае спікераў для ўдзелу ў сесіі па тэме змянення клімату. Сесія Генасамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пройдзе 28-29 чэрвеня ў Нью-Ёрку (Злучаныя Штаты).
Запрашаюцца кандыдаты з моладзі: адзін спікер для прамовы на цырымоніі адкрыцця сесіі і два спікеры для ўдзелу ў панэльных дыскусіях.
У мерапрыемстве прымуць удзел профільныя міністры, бізнэс-лідары, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Дадзеная сесія Генасамблеіі ААН ладзіцца напапярэдадні сустрэчы ў Парыжы ў снежні 2015 года, дзе плануецца падпісанне глабальнай дамовы ў справе барацьбы са змяненнем клімату.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- сяброўства (праца) у грамадскай арганізацыі і валоданне афіцыйнымі паўнамоцтвамі прадстаўніцтва дадзенай арганізацыі (пацверджанне дэлегавання на сесію),
- валоданне якасцямі пераканаўчага прамоўцы,
- здольнасць развіцця тэмы паседжання ў прамове актуальным фокусе (з рэлеватнымі тэзісамі і пытаннямі),
- наяўнасць візы (альбо магчымасць атрымаць на працягу 2-х тыдняў).
Для спікера-прамоўцы цырымоніі адкрыцця сесіі, малодшага за 18 гадоў, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на ўдзел.
Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету да 17 траўня 2015 года.
Паводле Youthop.com.