Набор на ўдзел у міжнародных летніках ARSP
Нямецкая арганізацыя Action Reconciliation Service for Peace абвясціла аб наборы удзельнікаў і ўдзельніц ў міжнародныя летнікі. ARSP арганізоўвае 20-25 летнікаў у год. Удзельнікі і ўдзельніцы развіваюць сваё разуменне гісторыі, іншых культур і таварыстваў, у той жа час прымаючы розныя мадэлі мыслення і паводзін. У летніках могуць удзельнічаць усе ахвотныя ад 18 да 99 гадоў. Таксама ў Германіі і Ізраілі ёсць праекты, у якіх могуць удзельнічаць маладыя людзі з 16 гадоў.
Жывапіс, садоўніцтва, будаўніцтва, правядзенне даследаванняў у архівах - гэта толькі некаторыя з мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў летніх лагерах. Віды актыўнасці і мерапрыемстваў залежаць ад праекту. Падрабязную інфармацыю пра ўсіх летніх лагерах можна знайсці на сайце арганізацыі.
Як прыняць удзел?
Крок 1: Запоўніць анлайн-форму
Крок 2: Аплата ўдзелу (залежыць ад краіны, невысокі рэгістрацыйны ўнёсак, каля 40 еўра)
Пасля атрымання электроннага ліста з пацвярджэннем браніравання месца ў лагеры, неабходна аплаціць унёсак за ўдзел на працягу аднаго тыдня. Пасля аплаты ваша месца будзе зарэзервавана.
Крыніца: asf-ev.de