Набор на трэнінгі па праграме «Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі»

Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы, Асацыяцыяй бізнес-адукацыі і асветніцкай установай «Сацыяльныя інтэрвенцыі» запрашае прадстаўнікоў Віцебска (пройдзе 23-24 лістапада) і Гомеля (30 лістапада-1 снежня) узяць удзел у двухдзённых трэнінгах у рамках праграмы «Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі». Удзел у трэнінгах бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам і ўдзельніцам харчаванне (абеды і кава-паўзы) і раздатачныя матэрыялы. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 12 лістапада 2017 г. (Віцебск) і 19 лістапада (Гомель) - заяўка.

У рамках трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з канцэпцыямі «горад, які навучаецца» і «крэатыўная эканоміка» і іх рэалізацыяй у Беларусі, сфармулююць і агучаць бізнес-ідэі, якія могуць быць рэалізаваны ў рамках вывучаемых канцэпцый, пазнаёмяцца з патрабаваннямі да конкурсу стартапаў, змогуць сфармаваць каманды для рэалізацыі стартапаў па крэатыўнай эканоміцы для навучэнца горада.

Конкурс стартапаў будзе абвешчаны ў снежні 2017 г. у рамках сумеснай праграмы «Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі». У выніку конкурсу будзе адабрана і падтрымана 4 стартапа (па 2 у кожным горадзе - Віцебску і Гомелі).

Да ўдзелу ў трэнінгах прымаюцца:

  1. індывідуальныя заяўкі ад прадстаўнікоў дзяржаўных/недзяржаўных устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, крэатыўнага сектара эканомікі (рэклама, архітэктура, дызайн, кінематаграфія, музыка, прэса, тэлебачанне, рамёствы і інш.), прадпрымальнікаў г.Віцебск і г. Гомель;
  2. групавыя заяўкі ад каманд з 3-4 чалавек, якія прадстаўляюць розныя сектары дзяржаўныя/недзяржаўныя ўстановы адукацыі, грамадскія арганізацыі, крэатыўны сектар эканомікі (рэклама, архітэктура, дызайн, кінематаграфія, музыка, прэса, тэлебачанне, рамёствы і інш.), прадпрымальнікі г.Віцебск і г.Гомель.
     

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў:

  • ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці ў г.Віцебск або Гомель;
  • праца (сяброўства) у дзяржаўнай/недзяржаўнай установе адукацыі, грамадскай арганізацыі, сферы крэатыўнай эканомікі (рэклама, архітэктура, дызайн, кінематаграфія, музыка, прэса, тэлебачанне, рамёствы і інш.);
  • наяўнасць інавацыйнай ідэі, якая магла б легчы ў аснову распрацоўкі стартапа.
  • высокая матывацыя да ўдзелу ў трэнінгу.

 

Крыніца: adukatar.net