Набор на праграму студэнцкага лідарства
Да 5 сакавіка 2017 г. беларускія студэнты могуць падаць заяўку на навучанне ў Акадэміі студэнцкага лідарства”, якую арганізуе «Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў». Праграма будзе доўжыцца з сакавіка па травень 2017 і складаецца з трох семінараў, адукацыйнага візіту і рэалізацыі ўласнага праекта:
1 семінар: уводзіны ў тэматыку студэнцкага руху і вышэйшай адукацыі ў Беларусі;
2 семінар: навучанне асновам праектнага менеджменту, кіраванню рызыкамі і планаванню дзеянняў для рашэння праблем ва ўніверсітэце;
3 семінар: развіццё навыкаў публічных выступаў і перамоў з адміністрацыяй, а таксама тэмы, абраныя ўдзельнікамі самастойна (напрыклад, SMM, інфармацыйная бяспека, самаматывацыя і г.д.);
Адукацыйны візіт: знаёмства з еўрапейскімі арганізацыямі студэнцкага самакіравання і грамадзянскай супольнасці;
Акрамя гэтага, на працягу ўсяго навучання праводзяцца анлайн-заняткі.
У Акадэміі праводзіцца набор на 4 "факультэты": правы студэнтаў, якасць адукацыі, студэнцкае самакіраванне і публічныя кампаніі, кожны з якіх вядуць дасведчаныя ментары.
ЦРСІ прапануе 20 стыпендый для кандыдатаў. Для ўдзелу неабходна запоўніць форму ці даслаць ліст з апісаннем вынікаў, якія вы жадаеце атрымаць ад праграмы, на [email protected] і прайсці анлайн ці вочная гутарка.
Дэдлайн падачы заявак – 5 сакавіка 2017 г.
Крыніца: studacademy.by