Набор на праграму «Настаўнік для Беларусі»

Пачалася трэцяя (завяршальная) хваля адбору, чакаюць актыўных людзей, гатовых разам змагацца з адукацыйнай няроўнасцю, адкрываць новыя магчымасці і развіваць патэнцыял дзяцей. А яшчэ гатовых да змен, сталага навучання і развіцця. Заяўкі прымаюцца па спасылцы да 23 траўня 2021.

Удзельнікі/цы праграмы будуць выкладаць два гады ў школе - там, дзе асабліва патрэбныя. Для ўдзелу ў праграме неабавязкова мець педадукацыю. Вас навучаць быць настаўнікам, які патрэбен дзецям!

Каб стаць «Настаўнікам для Беларусі», патрэбна:

  • мець вышэйшую адукацыю на момант 1 верасня 2021 года
  • прайсці адбор у Праграму і ўзяць удзел у Летнім чатырохтыднёвым інтэнсіве
  • быць гатовым адправіцца на 2 гады выкладаць у школу ў адзін з рэгіёнаў Беларусі
  • любоў да прадмета і дзяцей ⠀

 

Праграмма падтрымлівае ўдзельнікаў/ц! Кожны настаўнік/ца атрымае:

  • вялікую, дружную, прагрэсіўную супольнасць
  • сталую падтрымку куратара і метадыста
  • праектную падтрымку
  • стыпендыю ў дадатак да асноўнай зарплаты ў школе і кампенсацыю на арэнду жылля
  • магчымасць вучыцца ў магістратуры (для ўдзельнікаў без педадукацыі)
  • ноўтбук для зручнай працы

 

Падрабязнасці: facebook.com