Набор на праграму абмену для прафесіяналаў/к Community Connections-2019 (ЗША)

Community Connections - гэта 3 тыдні ў ЗША, сустрэчы з амерыканскімі калегамі, культурная праграма, пражыванне ў сям'і. Веданне англійскай мовы не патрабуецца. Усе выдаткі бяруць на сябе арганізатары. Адбор удзельнікаў і ўдзельніц: па выніках конкурсу заявак і гутаркі. Глядзіце ніжэй праграмы 2019 год і дэдлайны.

 

1. Уцягванне людзей з інваліднасцю ў жыццё мясцовых супольнасцяў
Даты праграмы – 5-27 чэрвеня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 27 лістапада 2018 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 19-20 снежня 2018 года.

2. Гарадскі актывізм і ініцыятывы
Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 21 снежня 2018 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 30-31 студзеня 2019 года.

3. Падтрымка і прасоўванне грамадскага актывізму з дапамогай медыя і інфармацыйнакамунікацыйных тэхналогій
Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 22 студзеня 2019 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – люты 2019 года .

4. Развіццё прадпрымальніцкіх ініцыятыў у сельскай мясцовасці i малых гарадах
Даты праграмы – 7- 29 жніўня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 5 лютага 2019 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 20-21 сакавіка 2019 года .

5. Сацыяльная адказнасць бізнэсу: супрацоўніцтва прыватнага бізнэсу і грамадскіх
арганізацый

Даты праграмы – 4-26 верасня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 5 сакавіка 2019 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 10-11 красавіка 2019 года .

6. Жанчыны ў бізнесе
Даты праграмы – 4-26 верасня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 12 сакавіка 2019 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 24-25 красавіка 2019 года.

Крыніца: by.usembassy.gov