Набор на новы сезон Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» (Магілёў і вобласць)
«Цяпліца» - гэта не школа ў звыклым сэнсе, а серыя сустрэч і лекцый, якія дапамогуць проста неабыякавым гараджанам/кам стаць больш ініцыятыўнымі і актыўнымі ўдзельнікамі/цамі гарадскога жыцця, стаць рухаючай сілай падзей і працэсаў па паляпшэнні жыцця ў горадзе. Заняткі ў «Цяпліцы» будуць праходзіць двойчы на месяц, увесь курс будзе доўжыцца пяць месяцаў. Каб стаць слухачом Школы, трэба запоўніць анкету-заяўку да 1 снежня (уключна).
Пра тое, што дае «Цяпліца», красамоўна кажуць зараз ужо дзясяткі рэалізаваных выпускнікамі/цамі мінулых гадоў праектаў: «Кіно пад адкрытым небам», «Графіці-панадворкі» у некалькіх раёнах Магілёва, інтэрактыўная гульнявая пляцоўка «Гарадок», інфармацыйныя стэнды аб згубленых помніках архітэктуры «Подых мiнулага», фестываль вулічнай культуры «Пешеходка», начныя экскурсіі і многія іншыя.
Падчас курсу слухачы распрацуюць свае праекты па паляпшэнні гарадскога жыцця, самыя цікавыя і актуальныя з якіх будуць падтрыманы да рэалізацыі. Акрамя таго, слухачы «Цяпліцы» змогуць прымаць удзел у дзеючых праектах Цэнтра гарадскіх ініцыятыў.
Як і ў папярэднія гады «Цяпліца» адкрыта для наведвання і для жыхароў іншых гарадоў Магілёўскай вобласці. Так, напрыклад па выніках рэгіянальных семінараў «Цяпліцы» з'явілася лесвіца-вышыванка ў Горках, прайшла начная экскурсія з газавымі лямпамі ў Клімавічах, нефармальна адсвяткаваць «Дзень Нараджэння" Бабруйска і многае іншае.
Крыніца: school.urbanistic.by