Набор на Belarus Urban Fellowship
Набор на Belarus Urban Fellowship-2019: створаная для новых лідарак/лідараў, якія займаюцца развіццём сваіх рэгіёнаў і гарадоў, каб узмацніць іх уздзеянне і спрыяць новай хвалі грамадскай актыўнасці. Цэнтр новых ідэй пакрывае кошты ўдзелу ў праграме. Заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня 2019.
- Тры трохдзённыя навучальныя сесіі, якія прысвечаныя развіццю PR-навыкаў, паглыбленню экспертызы ў рэгіянальным/гарадскім развіцці і паляпшэнню менеджерскіх здольнасцяў. Сесіі з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі пройдуць у жніўні, верасні і кастрычніку.
- Удзел у распрацоўцы новай версіі Рэйтынгу беларускіх гарадоў (жнівень-верасень) і арганізацыя прэзентацыі Рэйтынгу ў сваім горадзе (кастрычнік).
- Навучальны візіт у Берлін, у межах якога ўдзельнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі выбітных урбаністычных арганізацый, культурных пляцовак, аналітычных цэнтраў і НДА Германіі (лістапад).
- Праца над уласнымі праектамі і развіццё асабістых навыкаў пры дапамозе каманды Цэнтра новых ідэй.
Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная да прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Шукаюць новых лідараў і лідарак, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай). Профілі ранейшых удзельнікаў і ўдзельніц праграмы (як і трэнераў/к) даступныя на мікрасайце Belarus Urban Fellowship.
Для падачы на ўдзел у праграме патрэбныя толькі два дакументы:
- Рэзюмэ, у якім будуць выразна зазначаныя дасягненні заяўніка/цы.
- Матывацыйны ліст, у якім будзе зазначана, якім чынам удзел у праграме дапаможа Вам, Вашай камандзе і гораду.
Крыніца: ideaby.org