Набор на анлайн-курс па дзяржкіраванні і публічнай палітыцы
Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання (SYMPA) сумесна з дэпартаментам сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) аб'яўляе набор на анлайн-курс «Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі». Апошні тэрмін падачы заяўкі - 10 кастрычніка 2018.
Працягласць курса: 12 тыдняў.
Мова: руская / беларуская.
Анлайн-курс складаецца з шасці тэм, актуальных для вывучэння сучаснага дзяржаўнага кіравання і публічнай палітыкі:
- Увядзенне ў сучаснае дзяржаўнае кіраванне;
- Рэформы "Новы публічны менеджмент";
- Паняцце публічная палітыка: тэарэтычныя і практычныя падыходы;
- Аналіз і рэалізацыя публічнай палітыкі;
- Дзяржаўная служба: напрамкі рэформаў;
- Празрыстасць дзяржаўнага кіравання, этыка і барацьба з карупцыяй.
Гэтыя тэмы вы зможаце прапрацаваць пад кіраўніцтвам выкладчыкаў/ц, чытаючы рэкамендаваныя артыкулы і беручы ўдзел у анлайн-абмеркаванні ключавых канцэпцый. У канцы кожнай тэмы для самаправеркі ўдзельнікі і ўдзельніцы курсу праходзяць кароткі тэст. Заняткі праходзяць у сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle.
Удзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова завяршылі анлайн-курс, атрымліваюць сертыфікаты SYMPA і ЕГУ. Праходжанне курса эквівалентна 3 заліковым адзінкам (крэдытах) у сістэме ECTS.
Каб падаць заяўку на ўдзел у курсе, дашліце на адрас [email protected] наступную інфармацыю:
- прозвішча і імя лацінкай, як у пашпарце;
- сваю кантактную інфармацыю (адрас эл. пошты);
- кароткае тлумачэнне, чаму вы хочаце прыняць удзел у курсе (200-300 слоў).
Крыніца: sympa-by.eu