Набор на адукацыйны курс «Школа для пачаткоўцаў»

На навучальны курс «Школа для пачаткоўцаў» для Віцебскай і Мінскай абласцей, які ладзіць Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, запрашае прадстаўнікоў мясцовых адукацыйных ініцыятыў з Віцебскай і Мінскай абласцей узяць удзел у адукацыйным курсе «Школа для пачаткоўцаў», які пройдзе 18-19 лістапада 2017 года ў Віцебску. Тэрмін падачы анкет: 5 лістапада 2017 г. Вынікі адбору ўдзельнікаў будуць вядомыя не пазней за 10 лістапада 2017 г.

Па выніках навучання ўдзельнікі атрымаюць базавыя веды па стварэнні недзяржаўных некамерцыйных арганізацый. Адукацыйны курс «Школа для пачаткоўцаў» праводзіцца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Мэта Школы: павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у пытаннях арганізацыі праграм нефармальнай адукацыі, а таксама стварэння і рэгістрацыі недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, арыентаваных на аказанне адукацыйных паслуг.

Фармат: У рамках школы будзе праведзены адзін 2-дзённы адукацыйны семінар для дваццаці прадстаўнікоў мясцовых ініцыятыў з Віцебскай і Мінскай абласцей. Семінар будзе арганізаваны ў памяшканні Рэгіянальнага рэсурсавага цэнтру па развіцці дадатковай адукацыі дарослых у Віцебску (вул. Кастрычніцкая, 12, оф. 16).

Асноўныя тэмы адукацыйнага курса: «Нефармальная і грамадзянская адукацыя як інструмент вырашэння грамадскіх выклікаў». Арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый і іх асаблівасці. Стварэнне і рэгістрацыя недзяржаўных арганізацый. Недзяржаўная арганізацыя пасля атрымання рэгістрацыі: бухгалтарскае і фінансавае кіраванне.

Прыярытэт пры адборы будуць мець удзельнікі, адпавядаюць наступным крытэрам:

  • мясцовы і рэгіянальны характар ​​дзейнасці ініцыятывы;
  • імкненне стварыць і зарэгістраваць некамерцыйную арганізацыю;
  • жаданне распрацаваць новую адукацыйную праграму для дарослых.

 

Для прадстаўнікоў мясцовых ініцыятыў, якія прайшлі навучанне на курсе «Школа для пачаткоўцаў», будзе арганізавана юрыдычнае кансультаванне па пытаннях прававога рэгулявання адукацыйнай дзейнасці ў недзяржаўным некамерцыйным сектары. Кваліфікаваныя спецыялісты дапамогуць падрыхтаваць дакументы для рэгістрацыі, раскажуць пра працэдуры іх падачы і, пры неабходнасці, прадставяць інтарэсы ініцыятыў у рэгіструючых органах.

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі (пражыванне, харчаванне, транспарт). Для ўдзелу ў адукацыйным курсе неабходна запоўніць заяўку.

Крыніца: adukatar.net