Набор экспертаў для праекту РЭФОРУМ (Беларусь)
чцв, 2016-03-10 15:28
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСС) набірае экспертаў па распрацоўцы рэформаў у галіне кіравання дзяржуласнасцю, функцыянавання некамерцыйных арганізацый у Беларусі, развіцця інавацыйнага сектару і IT. Эксперты мусяць працаваць па праекце "РЭФОРУМ". Тры групы экспертаў па вызначаных кірунках атрымаюць заданні для падрыхтоўкі канкрэтных прапаноў і рашэнняў.
Кандыдатамі могуць быць: навуковыя калектывы, экспертныя групы, аналітычныя цэнтры, асобна эксперты.
Кандыдаты мусяць даслаць заяўку (на беларускай або рускай мове) на е-мэйл: [email protected].
Дэдлайн - 23 сакавіка 2016 года.
Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле BelInstitute.eu.