На журавіны да журавоў разам з АПБ у Міёры! (Віцебская вобласць)
18 верасня 2016 года на Віцебшчыне адбудзецца традыцыйны пяты фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) прапануе ўсім ахвотным далучыцца да фестывалю.
17-18 верасня 2016 года ў візіт-цэнтры заказніка "Ельня" пройдзе "Дзень адчыненых дзвярэй". Уваход і экскурсіі - бясплатныя. Адрас: Віцебская вобласць, горад Міёры, вул. Кірава, д.4а.
Ранак 18 верасня пачнецца з конкурсу па зборы журавін на хуткасць. Працоўныя калектывы раёна выйдуць на старт а 8-й гадзіне.
Асноўная частка праграмы фестывалю пройдзе ў зоне адпачынку "Паўвыспа".
З 10 да 16 гадзін ад увахода ў зону адпачынку "Паўвыспа" будуць ад'язджаць экскурсійныя аўтобусы. Арганізатары адвязуць усіх жадаючых за горад, каб паглядзець на журавоў. Па дарозе спецыялісты АПБ распавядуць пра цікавыя факты з жыцця гэтых птушак. На журавоў можна будзе паглядзець праз біноклі і падзорныя трубы. Экскурсіі таксама бясплатныя. На ўваходзе будзе стаяць інфармацыйны стэнд АПБ з раскладам экскурсій, а супрацоўнікі і супрацоўніцы арганізацыі дапамогуць зарыентавацца.
10.30 – конкурс сельских подворий Миорского района «Жураўліны кірмаш»
11.00 – адкрыццё выставы-продажу вырабаў народных майстроў «Журавель – чарадзей»;
арт-пляцоўка «Фарбы восені» (майстар-класы па валянні з воўны, пляценні народных пасаў);
«Запаветны куток» — інтэрактыўная прэзентацыя аграэкасядзіб;
прэзенгтацыя фота — відэавыставы «Подых Ельні»;
канцэртная праграма калектыва «Пралескі» (Цэнтр беларускай культуры г. Даугаўпілс)
11:00-12:00 – майстар-клас клуба беларускай нацыянальнай кухні «Цвецінскія прысмакі» па прыгатаванні стравы з журавінным начыннем
12:00 – святочнае адкрыццё, узнагароджанне пераможцаў раённага конкурсу па ўладкаванні, конкурсу вясковых двароў, конкурсу па зборы журавін.
13:00 – конкурсная шоў-праграма «Міёрская журавінка»
14:30 – канцэртная праграма творчага калектыву (г. Мінск)
22:00 – святочная тэматычная дыскатэка
Крыніца: Ptushki.org