На прАстор - школа жыцця для дзяцей-сірот (Беларусь)

Сацыяльна-адукацыйны праект "На прАстор" (Беларусь) - пляцоўка, дзе вучні-старшакласнікі з уразлівых слаёў насельніцтва Беларусі могуць на сталай аснове атрымліваць веды ў галіне бізнесу, мастацтва і культуры, а таксама набыць навыкі самастойнага дарослага жыцця. Кшталту навігатара ў пытаннях кар'еры і далейшага жыцця, пляцоўка дазваляе юнакам і падлеткам пазнаёміцца з экспертамі розных сфер, наведаць цікавыя семінары, удзельнічаць у адукацыйных экскурсіях, удзельнічаць у дзелавых гульнях.

Удзельнікі сацыяльна-адукацыйнага праекта "На прАстор" (Беларусь), лістапад 2016

 

22 лістапада 2016 года ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту (Ратамка, Мінскі рэгіён) у межах праекта "На прАстор" прайшла гульня "Плануем сваю будучыню". Падчас гульні старшакласнікі пазнаёміліся з падыходамі да планавання персанальнага бюджэту, даведаліся, як можна сэканоміць грошы, як рацыянальна падыходзіць да шопінгу. Шмат гульцоў зацікавіла магчымасць у будучым павялічваць свой прыбытак праз прадпрымальніцтва.

Напрыканцы мерапрыемства ў Ратамцы арганізатары далі магчымасць падлеткам паспрабаваць сябе ў верхавой яздзе. Пераможцы гульні "Плануем сваю будучыню" змаглі наведаць з адукацыйнай экскурсіяй аўтасалон "Атлант-М Фарцойгхандель" у Мінску - гэты партнёр выдаткаваў транспарт для ажыццяўлення праекта. У мерапрыемствах у Мінску і Ратамцы ўдзельнічалі падлеткі з Мар'інай Горкі, Бараўлян, інш. Падрабязнасці тут.