Аб'явы

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу 5 верасня 2014 года адкрывае курс па вывучэнні беларускай бізнэс-мовы. Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бiзнес-камунiкацыi для правядзення перамоваў, нарадаў, прэзентацый і сумоўяў па-беларуску. 

Фундацыя імя Генрыха Бёля прапануе каля тысячы стыпендый для студэнтаў, якія навучаюцца ці плянуюць навучэнне ў Германіі. Да ўдзелу ў конкурсе стыпендый запрашаюцца кандыдаты, якія маюць выдатныя акадэмічныя поспехі, з'яўляюцца сацыяльна і палітычна актыўнымі.

З 13 па 18 кастрычніка 2014 года арганізацыя "United for Intercultural Action" ("Разам за міжкультурнае ўзаемадзеянне") ладзіць у Баржомі, Грузія, канферэнцыю на тэму: "Што падзяляе Еўропу?" Цэнтральнай тэмай дыскусій будзе тэматыка фундаментальных правоў чалавека і каштоўнасцяў. У прыватнасці, у цэнтры ўвагі канферэнцыі - правы сацыяльных меншасцяў.

Каралеўскі інстытут міжнародных зносін Chatham House у супрацоўніцтве з фондам імя Роберта Боша ладзяць навучанне для кандыдатаў з краін Усходняга Партнёрства і Расіі. Стыпендыі прызначаны для спецыялістаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана,  Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны для ўдасканалення ведаў аб пост-савецкай палітыцы і развіцця даследчых навыкаў.

Упершыню ў Віцебску з 12 па 14 верасня 2014 года пройдзе міжнародны хакатон Garage 48, які мае мэтай аб'яднаць маладых стартапераў і IT-спецыялістаў. Цягам 48 гадзін разам з мясцовымі ўдзельнікамі ў камандах будуць працаваць госці з Мінска, Эстоніі, Латвіі і Літвы. Арганізатары мерапрыемства - супольнасць Startup Belarus, бізнес-клуб Startup HUB Imaguru і віцебская арганізацыя DevOWL Meetup

Студэнцкая суполка Беларускага Калегіюма арганізуе з 21-га верасня па 1-га кастрычніка 2014 года моладзевы візіт у Патсдам, Германія. Візіт мае мэтай інфармаванне маладых беларусаў аб жыцці і дзейнасці нямецкіх студэнцкіх і моладзевых арганізацый, а таксама найбольш вядомых грамадзскіх ініцыятывах.

Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання (БАСС) пры ўстанове "Студэнцкая фабрыка думкі" запрашае на працоўную сесію ў фармаце Летняй школы па студэнцкім самакіраванні. Заняткі ў летняй школе пройдуць ў Менску з 15 па 17 жніўня 2014 года.

Моладзевая арганізацыя "Грамадзянскі форум" у межах рэалізацыі праекту па нефармальнай адукацыі ладзіць трэнінг «Навучаемся нефармальна і з карысцю для грамадства». Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. Удзельнікі павінны мець цікавасць да развіцца лідарскіх здольнасцяў і арганізацыі ўласных ініцыятыў.

Вышэйшая школа гуманітарных навук і журналістыкі (WSNHiD) ў Познані абвяшчае набор на новую праграму бакалаўрыята "Бяспека ў бізнэсе". Гэта першая праграма бакалаўрыята, прысвечаная кіраванню бізнэс-працэсамі ў кампаніях, вытворчых і абслугоўваючых міжнародных карпарацыях, дзяржаўных установах і недзяржаўных арганізацыях.

14 жніўня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя праекта «Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB). Дадзены праект дазваляе атрымаць бясплатную дадатковую адукацыю па мадэлі Liberal Arts.

Старонкі