Мы - розныя, мы - разам: Школьны конкурс па тэме ўцекачоў (Беларусь)

Прадстаўніцтва Кіраўніцтва Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі разам з Міністэрствам адукацыі Беларусі і Цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Эўрыка" ладзяць дзіцячы конкурс творчых прац "Мы - розныя, мы - разам".

Конкурс ладзіцца сярод беларускіх школьнікаў і прысвечаны праблемам, з якімі сутыкаюцца ўцекачы, скіраваны на развіццё талерантнасці, міласэрнасці і памяркоўнасці.

Конкурсныя працы разглядаюцца ў 3-х катэгорыях:

  1. малюнак і жывапіс (фармат А3);
  2. кампутарны постэр (Paint, Adobe Photoshop, Corel Draw у фармаце jpeg);
  3. сацыяльны відэаролік (фарматы mpeg, avi, wmv, mp4 на CD/DVD).

Дэдлайн - 1 траўня 2016 года. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы конкурсу і падачы заяўкі размешчана тут. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (017) 202 40 46, 202 44 41.

 

Крыніца UNHCR Belarus.