Музычны конкурс Fair Play Competition (Данія)

Музычны конкурс Fair Play Competition - конкурс арыгінальных песень моладзевых груп (18-35 гадоў). Тэмы: барацьба з карупцыяй, сумленнасць, барацьба за сацыяльную справядлівасць. Групам прапануецца падаць свае антыкарупцыйныя музычныя відэаролікі анлайн, лепшыя 2 групы адправяцца ў Данію для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з карупцыяй. Канферэнцыя праводзіцца кожныя 2 гады ў розных краінах. Крайні тэрмін падачы заяўкі - 1 жніўня 2018 анлайн.

Прызы:

  • 2 групы будуць адабраны для ўдзелу ў канцэрце Fair Play.
  • Арганізатары аплочваюць авія-пералёт, харчаванне, пражыванне і прадастаўляюць 500€ кожнай групе. Групы павінны самі аплаціць страхоўку, кошт візы і дадатковыя выдаткі ў Капенгагене.
  • Музыкі павінны быць гатовыя правесці ў Капенгагене 20 - 25 кастрычніка 2018.

 

Патрабаванні:

  • прымаць удзел могуць музыканты і спевакі, як групы, так і адзінкавыя ўдзельнікі(цы) любой нацыянальнасці і грамадзянства;
  • узрост 18 - 35 гадоў;
  • групы павінны складацца з не больш за 8 членаў;
  • усе песні павінны быць арыгінальнымі;
  • прымаюцца відэа (адрэдагаваныя або знятыя ўжывую), фатаграфіі і слайд-шоў не прымаюцца;
  • усе песні нейкім чынам павінны закранаць тэму конкурсу: барацьба з карупцыяй, сумленнасць, барацьба за сацыяльную справядлівасць;
  • у відэа павінна быць толькі 1 песня;
  • тэкст песні можа быць на любой мове, але неабходна прадаставіць пераклад на ангельскую мову;
  • таксама неабходна прадаставіць англійская варыянт песні.

 

Крыніца: anticorruptionmusic.org