Моўныя летнікі для дзяцей і моладзі ў Беларусі і Польшчы

Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА запрашае на летнія школы ў межах праекту "Масты адукацыі" для вывучэння гутарковай ангельскай мовы.

Улетку 2015 года ладзяцца два міжнародныя дзіцячыя летнікі ў Беларусі і Польшчы. 

У лінгвістычных летніках прымуць удзел носьбіты мовы з Брытаніі, ЗША, а таксама Германіі, Нідэрландаў.

Удзельнікаў чакаюць штодзённыя інтэрактыўныя заняткі, а таксама культурная праграма. 

Мэта моўных летнікаў - стварэнне ўмоваў для моладзі і дзяцей з розных краін для зносін, паглыбленага вывучэння гутарковага замежнай мовы, папулярызацыя ідэй талерантнасці і ўзаемаразумення паміж людзьмі.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

Дэдлайн - 19 красавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы падачы заявак, навучанне і кантакты арганізатараў знаходзяцца тут.

 

Паводле Adukacyja.info.