More with Less: Конкурс відэа для школьнікаў
Цэнтр экалагічных рашэнняў (Мінск) запрашае беларускіх школьнікаў удзельнічаць у конкурсе відэа "Рабі больш, выкарыстоўваючы менш". Тэма конкурсу - эфектыўнае выкарыстанне энергіі і рэсурсаў. Для ўдзелу неабходна стварыць відэа, запампаваць яго ў сеціва Youtube і зрабіць тэг #morewithless2016. Пераможцаў чакаюць прызы.
Патрабаванне да ўдзельнікаў - узрост да 16 год.
Арганізатары вітаюць крэатыўныя спосабы зберагчы энергію і рэсурсы.
Відэаролік мусіць адказаць на наступныя пытанні:
- Як жыць лепш і больш весела, але выкарыстоўваць менш энергіі і рэсурсаў?
- Якім чынам мы можам дапамагчы нашым сябрам, калегам, бацькам і суседзям зразумець, што можна рабіць больш і выкарыстоўваць менш рэсурсаў?
- Што Вы зрабілі для планеты, кіруючыся прынцыпам "рабі больш, выкарыстоўваючы менш"?
Удзельнік конкурсу мусіць зняць відэа (хранаметраж да 3-х хвілін), выкласці ролік у Youtube. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна слушна аформіць відэа:
- назва відэароліка мусіць выглядаць так: "[назва відэа, пажадана лацінскімі літарамі], Belarus, #morewithless2016";
- калі ласка, напішыце інфармацыю пра аўтара (імя, узрост, навучальная установа) і зрабіце пазнаку пра тое, што відэа падрыхтавана для конкурсу ў межах Школьнага праекту выкарыстання рэсурсаў і энергіі (SPARE).
Прыклад слушнага афармлення: "Ecanomim vadu #morewithless2016 #Belarus. Ivan Ivanou, 10 years, School #1 of Grodno. SPARE".
Пасля афармлення відэа дашліце яго спасылку і інфармацыю пра аўтара (імя, узрост, навучальная ўстанова, адрас, тэлефон) арганізатарам конкурсаў:
- нацыяльнальнага - да 20 лютага на е-мэйл: [email protected];
- міжнароднага - да 1 красавіка 2016 года на электронны адрас: [email protected].
Чым раней Вы запампуеце свой відэаролік, тым больш шансаў перамагчы! Да 1 сакавіка нацыянальнае журы вызначыць пераможцаў (па колькасці праглядаў, "лайкаў") і дапаможа перакласці відэа на ангельскую мову для ўдзелу ў міжнародным конкурсе.
Крытэры адбору:
- папулярнасць сярод гледачоў;
- тэма;
- спосаб выкладання інфармацыі;
- творчы падыход.
Грашовыя прызы конкурсу:
- 1 месца - 500 еўра;
- 2 месца - 250 еўра;
- 3 месца - 125 еўра.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да каардынатаркі конкурсу Марыі Сумы па тэл.: (017) 334 18 15, (029) 559 61 19.
Крыніца: Ecoidea.by.