Моладзевы семінар у Сеуле (Паўднёвая Карэя)
Цэнтр Asia-Pacific Centre of Education for International Understanding арганізоўвае моладзевы семінар «Глабальная грамадзянская адукацыя» 3-9 ліпеня 2019, Сеул. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі. Заяўкі прымаюцца анлайн да 31 сакавіка 2019.
Тыднёвы семінар накіраваны на стварэнне патэнцыялу моладзевага лідара(кі) з любога кутка свету, вызначэнне стратэгіі дасягнення мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця (у прыватнасці мэта 4.7) і рэалізацыі інавацыйных ініцыятываў па ўмацаванні глабальнага грамадзянства і правоў чалавека.
Падчас семінара ўдзельнікі і ўдзельніцы вызначаць канкрэтныя прыярытэтныя пытанні, якія маюць дачыненне да глабальнага грамадзянстве і планы па развіцці глабальнага грамадзянства. Працуючы ў групах і індывідуальна ўдзельнікі і ўдзельніцы распрацуюць мэты і стратэгіі працы на нацыянальным і мясцовым узроўні.
Арганізатары аплочваюць:
- пражыванне
- харчаванне
- транспарт па месцы
- кошт авія-пералёту ў абодва канца
- сертыфікаты па заканчэнні праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- моладзь узростам 19 - 28 гадоў (1991 і 2000 года нараджэння);
- неабходна ведаць ангельскую мову;
- неабходна прайсці анлайн падрыхтоўчы курс.
Крыніца: unescoapceiu.org