Моладзевы семінар па тэме барацьбы са спажываннем тытуню (Іспанія)
пан, 2016-11-21 17:18
20-26 лютага 2017 года ў Валенсіі (Іспанія) пройдзе моладзевая сустрэча, прысвечаная барацьбе са спажываннем тытуню. Фонд "Добрая воля" запрашае беларускую моладзь ва ўзросце 16-25 год.
У мерапрыемстве возьмуць удзел маладыя людзі з Аўстрыі, Іспаніі, Румыніі, інш. Арганізатары пакрываюць выдаткі на вандроўку (у памеры 360 еўра), харчаванне і пражыванне ў гатэлі.
Патрабаванне да ўдзельнікаў - валоданне ангельскай мовай.
Падрабязней пра міжнародны праект "The Filter Europe", у межах якога пройдзе сустрэча, можна даведацца тут.
Дэдлайн - 16 снежня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Падрабязней тут.
Паводле Mihck.info