Моладзевы сельскагаспадарчы саміт у Бразіліі

Калі вы ва ўзроставай катэгорыі 18-25 і вам цікава тэма харчовай бяспекі, то дасылайце заяўкі на саміт «Накарміць галодную планету»,  які адбудзецца ў Бразіліі 4-6 лiстапада 2019. Для ўдзелу ў саміце будуць адабраны 100 маладых прадпрымальнікаў/ц. Арганізатары саміту аплачваюць транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў/ц. Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня 2019.

Навукоўцы мяркуюць, што насельніцтва планеты дасягне 10 мільярдаў да 2050 года. Для такой колькасці людзей, неабходна вырабляць у палову больш прадуктаў на меншай тэрыторыі і выкарыстоўваючы менш рэсурсаў. Справіцца з гэтай задачай можна пры дапамозе перадавых метадаў вядзення сельскай гаспадаркі, але многія не давяраюць дадзеным метадам. Задача саміту - зрабіць унёсак у пераадоленне неразумення паміж вытворцамі прадуктаў і спажыўцамі.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • 18-25 гадоў, цікавасць да сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, экалогіі, праблемам голаду, біятэхналогій, земляробства, жывёлагадоўлі;
  • кандыдаты/кі не абавязаны быць фермерамі/камі, у папярэдніх самітах бралі ўдзел лекары, юрысты/кі, настаўнікі/цы, студэнты/кі;
  • студэнты/кі і маладыя людзі, якія ўжо працуюць у адпаведнай вобласці і жадаюць атрымаць практычныя навыкі і веды як можна прадухіліць голад і пазнаёміцца ​​з харчовай бяспекай;
  • кандыдаты і кандыдаткі, якія займаюцца рэалізацыяй Мэтаў устойлівага развіцця. Павінны мець жаданне падзяліцца сваімі ідэямі таго, як можна накарміць галодную планету.


Каб падаць заяўку, трэба запоўніць анкету і пазначыць кантактныя дадзеныя. Даць партрэтную фатаграфію выдатнай якасці. Стварыць 3-х хвілінны відэаролік, у якім распавесці, чаму неабходна выбраць менавіта вас. Відэа трэба апублікаваць на YouTube, а ў 4 часткі заяўкі паказаць спасылку на відэа.

Крыніца: youthagsummit.com