Моладзевы саміт у Турцыі
На трэцім штогадовым маладзёжным форуме 22-23 чэрвеня 2018 маладыя лідары, акадэмікі і прафесіяналы змогуць абмеркаваць пытанне беспрацоўя з палітыкамі і выдатнымі асобамі. Удзельнікі і ўдзельніцы сфакусуюцца на прадпрымальніцтве і інавацыях, адукацыі і магчымасці перапрафілявання моладзі. Удзел у форуме бясплатны. Арганізатары аплацяць пражыванне, праезд па месцы, удзел у цырымоніі адкрыцця. Заяўка падаецца анлайн да 4 траўня.
Прымаць удзел могуць студэнты бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры, моладзевыя актывісты, маладыя прадпрымальнікі, прадстаўнікі НДА, навукоўцы, журналісты з усяго свету. Неабходна аплаціць кошт візы, транспартных выдаткаў да Стамбула, і харчаванне.
Беспрацоўе - гэта адна з асноўных праблем, з якой сутыкаецца моладзь Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі. MENA - самы малады рэгіён у свеце, больш за 60% насельніцтва рэгіёну малодшыя за 29 гадоў, але ўзровень беспрацоўя сярод моладзі самы высокі - да 27%. У сувязі з гэтыя арганізацыя Co-Opinion факусуецца на пытанні: Калі сітуацыя ўжо выглядае змрочнай: узровень аўтаматызацыі ўзрастае і на парозе новыя формы вытворчасці, як моладзь рэгіёну можа адаптавацца і падрыхтавацца да будучыні?
Крыніца: co-opinion.org