Моладзевы саміт у Афрыцы ў лістападзе
Мэта саміту. яки адбудзецца 1-2 листапада 2017 г. у Акры (Гана) - стварыць адкрытую і ўсеабдымную платформу для афрыканскай моладзі, урадаў афрыканскіх краін, партнёраў па развіцці і прыватнага сектара. Платформа патрэбна для дыялогу і рашэння адпаведных праблем, якія маюць дачыненне да моладзі. Удзел у саміце платны. Пры рэгістрацыі да 15 жніўня плата складае 300$, пры рэгістрацыі да 31 жніўня, плата складае 400$. У гэты кошт уваходзіць: пражыванне, харчаванне, трансфер з аэрапорту. Арганізатары прапануюць некалькі стыпендый, якія цалкам або часткова аплачваюць удзел у саміце. Дэдлайн: 31 жніўня.
Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з 250 прадстаўнікамі афрыканскага рэгіёну, падзяліцца ідэямі і ведамі аб устойлівым развіцці і паехаць на экскурсію ў нацыянальны парк Какум. Кандыдаты і кандыдаткі павінны самі аплаціць кошт візы і авіяпералёту, калі кандыдатам патрабуецца ліст для атрымання візы, трэба напісаць арганізатарам - [email protected]
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўкі можа моладзь з усяго свету;
- узрост 15 - 35 гадоў;
- кандыдаты і кандыдаткі павінны быць уцягнутыя ў грамадскую дзейнасць або працаваць у няўрадавых арганізацыях;
- кандыдаты і кандыдаткі павінны праяўляць цікавасць да мэтам устойлівага развіцця;
- падаваць заяўку могуць як студэнты, так і даследчыкі.
Для ўдзелу ў саміце неабходна запоўніць анлайн заяўку.
Крыніца: youthsdgssummit.org