Моладзевы праект у ЗША: Millennial Trains Project

Ужо другі год запар моладзь з розных краін свету ўдзельнічае ў праекце Millennial Trains Project - у падарожжы на цягніку з Лос-Анджэлесу да Вашынгтону, падчас якога праходзяць майстар-класы, лідарскія трэнінгі, сустрэчы з амерыканскімі прадпрымальнікамі і экспертамі з розных сфераў. Чарговае падарожжа пачнецца ў траўні 2015 года.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца моладзевыя лідары і інаватары, якія зацікаўлены ва ўсталяванні новых кантактаў, абмене досведам і знаёмстве з амерыканскай культурай. Падаць заяўку на ўдзел можна тут. Дадатковая інфармацыя пра праграму даступная па гэтай спасылцы.

Паводле Minsk.usembassy.gov.