Моладзевы міжнародны абмен у Эстоніі: "Што нам дае дэмакратыя?"

1-12 ліпеня 2016 года ў Таліне (Эстонія) пройдзе моладзевая сустрэча "Важны кожны голас", прысвечаная палітычнай адукацыі моладзі, павышэнню іх разумення прынцыпаў дэмакратыі, ролі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, актыўнага ўдзелу ў грамадскім і палітычным жыцці сваёй краіны.

У мерапрыемстве возьмуць удзел 45 чалавек з 5 краін (9 удзельнікаў з Беларусі).

Удзел беларускіх удзельнікаў ажыццяўляе арганізацыя VSI "Geros Valios Istaiga".

Мэта сустрэчы – павышэнне асэнсаванасці ўдзелу ў палітычных працэсах, разумення карысці для грамадства ад такой дзейнасці.

Сустрэча адбываецца ў рамках праграмы Erasmus+, зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года.
 
Умовы ўдзелу:

1) Узрост: 16-30 год/

2) Наяўнасць шэнген-візы ці яе самастойнае афармленне.

3) Рэгістрацыйны ўнёсак 10 еўра + самастойная аплата дарогі Беларусь - Вільня-Беларусь.

4) Кампенсуюцца фінансавыя выдаткі на праезд Вільня-Талін-Вільня, харчаванне і пражыванне.

5) Неабходна валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы).

Усім, хто жадае паўдзельнічаць, неабходна да 23 траўня 2016 года запоўніць анлайн-анкету.

Арганізатары звяжуцца  толькі з адабранымі кандыдатамі.

Крыніца: mihck.info.