Моладзевы мэйкатон: ствары праект за два дні

Даўно марылі запусціць свой праект або ініцыятыву для агульнага дабра, але не ведаеце, дзе знайсці падтрымку, ідэі або рэсурсы? Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый адкрывае набор на Youth Makethon - двухдзённы івэнт, дзе моладзевыя каманды (ад 16 да 28 гадоў) правядуць мазгавы штурм, каб пазней ўвасобіць ідэі ў рэальныя праекты. Падавацца могуць людзі з усёй Беларусі: выдаткі на пражыванне і харчаванне пакрываюць арганізатары. Мэйкатон пройдзе 14-15 сакавіка ў Мінску. Заяўкі прымаюцца анлайн да 6 сакавіка 2020.

Звярніце ўвагу, што прымаюць заяўкі толькі ад каманд. У камандзе можа быць ад 2 да 6 чалавек. Таму, калі ў вас яшчэ няма каманды, але хочацца нешта зрабіць, гэта нагода знайсці аднадумцаў у сваім асяроддзі. Вашай камандзе не абавязкова мець канкрэтную ідэю, але важна прадстаўляць тэму, у якой вы хочаце зрабіць сваю ініцыятыву. Важна, каб ідэі былі некамерцыйнымі і прыносілі карысць грамадству.

Пасля форуму ўсім камандам прапануюць запоўніць заяўку на ментарскую падтрымку або запыт на дапамогу рэсурсамі для рэалізацыі ініцыятывы (канцтавары, матэрыялы і г.д.). Будуць падтрыманы ініцыятывы, якія не супярэчаць каштоўнасцям Офіса: правы чалавека і недыскрымінацыя, гендэрная роўнасць, інклюзія, экалагічная дружалюбнасць.

Крыніца: oeec.by