Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава
сер, 2016-06-08 13:39
15-19 чэрвеня 2016 года ў вёсцы Бычкі (Беларусь) ладзіцца моладзевы летнік па аднаўленні будынку былой школы беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-30 год. Праграма летніка ўключае не толькі валанцёрскую працу, а яшчэ і лекцыі, выступы беларускіх бардаў пад адкрытым небам. Умовы пражывання ўдзельнікаў летніку - у намётах на тэрыторыі сядзібы. Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і праезд.
Для ўдзелу неабходна да 10 чэрвеня 2016 года запоўніць анлайн-анкету. Мерапрыемства на Фэйсбуку.
Паводле Adukacyja.info.