Моладзевы лагер у Берліне (Германія)
30 маладых актывістаў/к з усіх краін свету сумесна з 30 удзельнікамі/цамі з Берліна прымуць удзел у міжкультурным лагеры Youthopia Activist Camp (21-31 ліпеня). Удзельнікі/цы будуць займацца пытаннямі дэмакратыі, устойлівасці і роўнасці. Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі. Заяўкі прымаюцца да 10 красавіка 2019.
Мэта лагера - забяспечыць моладзь правільнымі інструментамі для палітычных і сацыяльных пераменаў, якія могуць быць рэалізаваны ў грамадстве ўдзельнікаў/ц і дзякуючы якім будзе задзейнічана моладзь. У міжнародных камандах пад кіраўніцтвам актывістаў/к, удзельнікі/цы распрацуюць 10 інавацыйных праектаў, накіраваных на пазітыўныя перамены ў дэмакратыі, устойлівасці і сацыяльнай справядлівасці ў будучыні.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- 18 - 28 гадоў;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- прымаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў/ц усіх сацыяльных слаёў - не важна вы працуеце ці навучаецеся або ў акадэмічным адпачынку - у вас павінна быць дакладнае ўяўленне пазітыўных перамен у сферы ўстойлівасці, дэмакратыі або сацыяльнай справядлівасці;
- заяўкі прымаюцца анлайн;
- грамадзянства, нацыянальнасць, пол, веравызнанне не маюць значэння.
Крыніца: youthopia.de