Моладзевы курс па вырашэнні праблем на мясцовым узроўні (Беларусь)
Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя "Грамадзянскі форум" (Беларусь) разам з Еўрапейскай моладзевай сеткай меншасцей (Латвія) запрашае на адукацыйны курс "Удзел моладзі ў вырашэнні праблем на мясцовым узроўні".
Вітаюцца актывісты і сябры недзяржаўных арганізацый. Арганізатары шукаюць поўных энергіі і ідэй кандыдатаў, зацікаўленых у дапамозе людзям, якія маюць імпэт стварыць што-небудзь карыснае для свайго горада (района), удзельнічаць у працэсе прыняцця рашэнняў.
Курс мае мэтай:
- павышэнне кампетэнтнасці ў сферы грамадзянскасці і грамадзянскага ўдзелу,
- матываваць моладзевых работнікаў да дзейнасці на мясцовым/рэгіянальным узроўні,
- даследаванне цяжкасцей грамадзянскага удзелу моладзі меншасцей і яе ўплыву на працэсы прыняцця рашэнняў,
- развіццё супрацоўніцтва арганізацый,
- распрацоўка мерапрыемстваў для моладзі ў супрацоўніцтве з органамі мясцовага самакіравання і інш.
Праграма курсу пабудавана на прынцыпах нефармальнай адукацыі і актыўнага ўдзелу і ўключае: майстар-класы, практычныя заняткі, распрацоўку праектаў і ідэй, абмен досведам.
Удзельнікамі праграмы могуць з'яўляцца моладзевыя актывісты і прадстаўнікі мясцовых супольнасцей ды меншасцей, якія працуюць у моладзевых арганізацыях/цэнтрах.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост - 18-30 год (магчымы выключэнні);
- веданне рускай мовы;
- пражыванне ў Беларусі, Украіне, Малдове;
- мець уяўленне пра тэмы праектаў;
- прадстаўляць арганізацыю, якая працуе з моладдзю меншасцей: этнічныя меншасці, маладыя жанчыны, асобы з інваліднасцю, моладзь у неспрыяльных эканамічных умовах і г.д.;
- мець падтрымку сваёй арганізацыі ў бягучай і будучай дзейнасці.
Навучанне пройдзе з 3 па 5 чэрвеня 2016 года пад Мінскам. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў пражываннем і харчаваннем, а таксама кампенсуюць выдаткі на праезд (для навучэнцаў з Беларусі памер кампенсацыі складае 5 еўра, для удзельнікаў з Украіны - 50 еўра, з Малдовы - 80 еўра). Унёсак удзельніка складае 5 еўра (100 тыс. бел. рублёў).
Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету. Апошні дзень набору на курс - 15 траўня 2016 года. Падрабязная інфармацыя - тут. Па дадатковых пытаннях неабходна ліставаць на е-мэйл: [email protected].
Паводле CivilForum.by.