Моладзевы форум, накіраваны на захаванне дзікай прыроды (выдаткі пакрываюцца)

Форум адбудзецца ў Шры-Ланцы з 20 па 28 траўня 2019. Мэта форуму - цалкам уцягнуць моладзь і пашырыць магчымасць маладых абаронцаў дзікай прыроды і матываваць новае пакаленне лідараў/к, якім цікавая эфектыўная палітыка ў сферы кіравання дзікай прыродай, што прыводзіць да практычных намаганням і захаванню прыроды ў рэгіёнах. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі. Апошні тэрмін падачы анлайн заяўкі - 31 кастрычніка 2018.

Дадзены форум - першы моладзевы форум, у цэнтры якога - пошук рашэнняў на пытанні захавання дзікай прыроды, жаданне даць моладзі больш сіл і больш магчымасцяў маладым абаронцам навакольнага асяроддзя ў палітычным асяродку і развіццё навыкаў і сеткі знаёмстваў, неабходных будучых лідараў.

На форуме будуць сабраныя маладыя прадстаўнікі/цы прыродаахоўных арганізацый з розных краін. Існуе шмат спосабаў абараніць і захаваць дзікую прыроду, проста падзяліцеся тым, што прымушае вас прысвяціць сябе захаванню дзікай прыроды. Дзевяцідзённы форум складаецца з экскурсій, майстар-класаў, семінараў, дыскусій з удзельнікамі і з экспертамі і многіх сацыяльных мерапрыемстваў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • 18-30 гадоў;
  • валоданне ангельскай мовай;
  • прысутнасць у Шры-Ланцы з 19 па 29 мая 2019;
  • неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму і стаць удзельнікам Y4WC.

 

Крыніца: youthforwildlife.org