Моладзевы форум для еўрапейскіх ініцыятыў (Францыя)

Nantes Creative Generations запрашае на Форум па салідарнасці, абароне навакольнага асяроддзя, творчаму супрацоўніцтву і развіццю адносін паміж грамадзянамі/камі Еўропы (23 – 26 кастрычніка, Нант, Францыя). Заяўкі прымаюцца анлайн да 3 чэрвеня 2019.

На працягу 4 дзён удзельнікі/цы (узрост ад 18 да 30 гадоў) змогуць прэзентаваць праект або ініцыятыву, а таксама навучацца працаваць з лакальнымі праектамі на еўрапейскім узроўні.

Праграма:

  • Пленарныя пасяджэнні, прадставіць праекты іншых удзельнікаў/ц, прымаць удзел у абмеркаванні і радыё-шоу;
  • Семінары, каб абмеркаваць канкрэтныя тэмы ў невялікіх групах і атрымаць навыкі ў стварэнні праектаў, у прыватнасці трансгранічных праектаў (метадаў, сродкаў, сувязі і г.д.);
  • Нефармальны і культурны час.

 

Крыніца: nantescreativegenerations.eu