Моладзевы Еўрапейскі форум у Бруселі

Брусельскі Еўрапейскі форум прапануе студэнтам з усяго свету кароткі курс па разуменні працы інстытутаў Еўрапейскага Саюзу, НАТА і Вялікай 20-кі (G-20) за кошт правядзення гульняў-сімуляцый, калі ўдзельнікі форуму выступяць у ролі палітыкаў, міністраў замежных спраў і сусветных лідараў, а таксама сустрэнуцца з ключавымі прадстаўнікамі структур ЕС, адказнымі за прыняцце рашэнняў, і экспертамі.  Форум пройдзе 12-18 сакавіка 2017 г. у Бруселі (Бельгія). Дэдлайн адкрыты.

Удзельнікі атрымаюць магчымасць:

  • стаць часткай канфэрэнцыі па міжнародных адносінах з удзелам студэнтаў з усяго свету;
  • сустрэць так званых полісі-мэйкераў і экпертаў у Бруселі;
  • паспрабаваць на сабе ролю кіраўнікоў дзяржаў, міністраў, актывістаў і журналістаў;
  • прадставіць краіну або пазіцыю пэўнай партыі ў адной з трох сімуляцый, або прадставіць вынікі гульняў-сімуляцый як журналіст.

 

Умовы ўдзелу
Заяўкі ад студэнтаў будуць прымацца з увагі на іх акадэмічныя поспехі, а таксама чарговасць (парадак) падачы. Перавага будзе аддавацца студэнтам факультэтаў паліталогіі, міжнародных адносін, камунікацый і права, якія праяўляюць цікавасць да пазначаных Форумам тэм. Удзел у Форуме платны і складае 320 еўра. У гэту суму уваходзіць аплата харчавання і пражывання ў Бруселі і не уваходзяць падарожныя выдаткі. Для студэнтаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ёсць магчымасць атрымаць зніжку  ў 120 еўра з канчатковым коштам ўдзелу – 200 еўра.

Заяўка

Каб паўдзельнічаць у форуме неабходна зарэгістравацца па гэтай спасылцы
Па дадатковых пытання варта звяртацца на адрас элетроннай пошты: [email protected]

Крыніца: europeanforum.de