Моладзевы экалагічны абмен (Германія)

Беларускае грамадскае аб’яднанне "Экадом" сумесна з нямецкай моладзевай арганізацыяй "BUNDjugend" ладзіць міжнародны абмен па тэме сельскай гаспадаркі і энергетыкі.

У межах праекту абмену адбудуцца сустрэчы ў Беларусі і Германіі: 6-17 красавіка - у Мінскім раёне, 22-31 ліпеня - у федэральных землях Берлін і Брандэнбург.

Тэмы адукацыйнай праграмы - наяўнасць рэсурсаў для энергетыкі і сельскай гаспадаркі, інтэнсіўная здабыча прыродных рэсурсаў і пабочныя эфекты.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 18-26 гадоў,
  • валоданне ангельскай мовай,
  • зацікаўленасць прыродаахоўчай тэматыкай,
  • магчымасць удзельнічаць у абедзвюх частках трэнінгу.

З мэтай мінімізацыі негатыўнага ўплыву на экалогію пераезды у Беларусь і Германію будуць ажыццяўляцца на цягніках. Пражыванне падчас першай часткі праекту запланавана ў экавёсцы Падкасцёлак. Плануецца, што падчас сустрэчы ў ліпені ўдзельнікі будуць жыць ў намётах.

Прадугледжана веганскае (без мяса і малочных прадуктаў) і экалагічнае харчаванне.

Унёсак для беларускіх удзельнікаў складае 100 еўра.

Заяўкі прымаюцца да 8 лютага 2015. Падрабязная інфармацыя размешчана тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected].

 

Паводле Adukacyja.info.