Моладзевы бізнес-форум Ліпень.PRO 2016 (Беларусь)

Ліпень.PRO - выдатнае спалучэнне летняга кэмпінгу і бізнес-форуму, дзе разам з ментарамі - вядучымі бізнэсоўцамі і прадпрымальнікамі - сваім досведам дзеляцца маладыя каманды прадпрымальнікаў, актывістаў і стваральнікаў паспяховых стартапаў і ініцыятыў.

Сёлета беларускі моладзевы бізнес-форум пройдзе з 29-га па 31-га ліпеня 2016 года. Удзельнікаў чакае насычаная праграма, якая ўключае трэнінгі, майстар-класы, кінапрагляды пад адкрытым небам, гульні-квэсты, спартовыя заняткі ды мерапрыемствы і шмат іншага.

На Ліпень.PRO 2016 запрошаны: Сяргей Метто (заснавальнік групы кампаній "Онега"), Юры Гурскі (заснавальнік Sport.com, ментар MSQRD, інш.), Дзяніс Кандратовіч (сузаснавальнік Mae Sens і Social Weekend), інш.

Удзел платны.

Каб зарэгістравацца, калі ласка, націсніце сюды. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Lipen.Pro.