Моладзевы абмен Alcohol free Эразмус+ у Літве
Alcohol free - гэта моладзевы абмен, які пройдзе ў Каўнасе (Літва) 02-10 кастрычніка 2019 і збярэ ўдзельнікаў/ц з пяці краін - Літвы, Румыніі, Чэхіі, Беларусі і Польшчы,- каб змяняць стаўленне да спажывання алкаголю ў мэтах заахвочвання моладзі выкарыстоўваць больш карысныя альтэрнатывы вольнага часу, а таксама аказваць станоўчы ўплыў на іх мясцовыя супольнасці. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам (рэг. унёсак 30 еўра). Працоўная мова – ангельская. Заяўкі прымаюцца анлайн да 9 жніўня 2019.
Згодна з "Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя" за 2014 год Літва ўвайшла ў першую дзесятку месцаў, разам з Румыніяй, Польшчай, Чэхіяй, Беларуссю і іншымі краінамі па спажыванні алкаголю ў свеце. На працягу некалькіх гадоў сітуацыя моцна не змянілася, і тэндэнцыі ўжывання алкаголю ў гэтых краінах застаюцца ранейшымі. Гэты праект - глыбокая дыскусія пра спажыванне алкаголю і адмову ад яго. Такі выбар падвысіць дасведчанасць маладых людзей і станоўча паўплываюць на грамадства, а таксама дапаможа маладым людзям з меншай колькасцю магчымасцяў інтэгравацца ў эканамічнае і сацыяльнае жыццё.
Мэты праекта:
- Павышэнне дасведчанасці аб шкодных наступствах ўжывання алкаголю.
- Змяніць стаўленне да спажывання алкаголю.
- Садзейнічаць праграме Erasmus+ і яе мэтам.
Шукаюць 6 удзельнікаў/ц 16-24 год + аднаго моладзевага лідара/ку 18+, якія:
- імкнуцца атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;
- валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
- наяўнасць валанцёрскага досведу (жаданне стаць валанцёрам) у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)
- перавага аддаецца моладзі з меншымі магчымасцямі (пазначыць у анкеце).
Крыніца: mihck.info