Моладзевая стыпендыяльная праграма Hurford (Вашынгтон, ЗША)
Сусветны моладзевы рух за дэмакратыю і Міжнародны форум дзеля дэмакратычных даследаванняў NED маладых людзей ва ўзросце да 30 год на праграму Hurford у Вашынгтон (Злучаныя Штаты).
Стыпендыяльная праграма дзейнічае на працягу года. Арганізатары прапануюць 3 пазіцыі для 4-х кандыдатаў (з любой краіны свету) на 4-месячны тэрмін. Удзельнікі праграмы мусяць быць зацікаўлены ў дэмакратычным актывізме і змогуць развіць свае лідарскія якасці, а таксама зрабіць свой унёсак у Сусветны моладзевы рух за дэмакратыю.
Кожны стыпендыят будзе працаваць над развіццём Інтэрнэт-платформы Руху і падрыхтуе серыю анлайн-дыскусій па ключавых пытаннях дэмакратычнага працэсу.
Вітаюцца кандыдаты, якія прадстаўляюць дэмакратычныя грамадзянскія арганізацыі.
Працоўная мова праграмы - ангельская.
Удзельнікі праграмы атрымаюць штомесячную стыпендыю на пражыванне, медыцынскую страхоўку і пакрыццё выдаткаў на вандроўку ў Вашынгтон (у два бакі).
Арганізатары забяспечваюць стыпендыятаў працоўным месцам у офісе (з Інтэрнэт-доступам і е-мэйл), а таксама прапануюць лімітаваны бюджэт на міжнародныя тэлефонныя перамовы.
Заяўка мусіць ўключаць:
- персанальную інфармацыю пра кандыдата;
- прапанову праекту;
- рэзюмэ;
- 2 рэкамендацыйныя лісты.
Парады па падрыхтоўцы заяўкі можна знайсці тут. Заяўкі прымаюцца праз анлайн-платформу альбо е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 18 траўня 2016 года. Дадатковая інфармацыя - на гэтай старонцы.
Паводле Edu-Active.com.